Этыка і культура ў сацыяльных сетках

17 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Этыка і культура ў сацыяльных сетках”. Нягледзячы на тое, што сацыяльныя сеткі адрозніваюцца адзін ад аднаго аўдыторыяй, якая там знаходзіцца, і маюць рад асаблівасцей, усё ж асноўныя прынцыпы зносін  дзелавога этыкетаз’яўляюцца для ўсіх аднолькавымі.

Барацьба са СНІДам мірным шляхам

13 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гадзіна карысных паведамленняў “Барацьба са СНІДам мірным шляхам”, прымеркаваная да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Гэта дата штогод заклікае не толькі памятаць аб гэтай пакуль невылечнай хваробе, але і быць цярплівымі да тых людзей, якія з’яўляюцца пераносчыкамі хваробы.…

Гарадской бібліятэцы — 70!

4 снежня гарадская бібліятэка г.Ашмяны запрасіла чытачоў і гасцей на юбілейную вечарыну «Гарадской бібліятэцы г.Ашмяны – 70!”. Адлік сваёй гісторыі бібліятэка пачала ў 1949 годзе, калі рашэннем Ашмянскага РВК ад 18 ліпеня таго ж года была прынята пастанова аб адкрыцці бібліятэчнай установы. За ўсе гады дзейнасці бібліятэка…

Зона без курэння

21 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла гутарка-папярэджанне аб шкодзе палення “Зона без курэння”. Бібліятэкары расказалі прысутным, што ў выніку розных мерапрыемстваў у Беларусі плаўна зніжаецца працэнт людзей, якія кураць, але, усё ж, статыстыка памерлых не радуе. Падлеткі па ролях прачыталі казку Сяргея Міхалкова…

Энергазберажэнне — справа кожнага

11 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Энергосбережение – дело каждого”, прымеркаваная да Сусветнага дня энергазберажэння, які праходзіць пад дэвізам «Зберажом клімат, зберажом энергію і рэсурсы». Прысутныя даведаліся, што значэнне энергазберажэння настолькі вялікае, што сёння яго называюць “шостым палівам” – экалагічным, танным…

Восеньскія канікулы ў бібліятэцы

6 лістапада, падчас восеньскіх канікул, гарадскую бібліятэку горада Ашмяны наведалі выхаванцы школьнага лагера “Дружба”, які працуе пры ДУА “Сярэдняя школа №2”. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе “Вялікая літаратура для маленькіх”, прынялі ўдзел у мультвіктарыне “Любимец всех детей и взрослых”.

Я — грамадзянін, я — выбаршчык

25 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Я – грамадзянін, я — выбаршчык”. На самай справе, быць выбаршчыкам не проста, гэта – складаная і адказная задача. Бібліятэкары запрасілі на мерапрыемства моладзь, таму што актыўнасць маладых людзей у рашэнні сацыяльна-палітычных праблем застаецца вельмі…

У бібліятэку — дзіцячым садком

23 кастрычніка гарадская бібліятэка горада Ашмяны шырока расчыніла свае дзверы для маленькіх чытачоў, запрасіўшы іх на дзень дашкольніка “У бібліятэку – дзіцячым садком”. Выхаванцы падрыхтоўчай групы дзіцячага садка №1 г. Ашмяны першы раз пераступілі парог гарадской бібліятэкі і адправіліся ў цікавае падарожжа па Кніжнай краіне.…

Закон павінен ведаць кожны

21 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Закон павінен ведаць кожны”. Для карыстальнікаў старэйшага ўзросту бібліятэкары падрыхтавалі інфармацыйную гадзіну “Твои права от А до Я”. Дзецям малодшага школьнага ўзросту была прапанавана прававая гульня “Детские права”.

Насустрач свайму будучаму

Падрыхтоўка да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ідзе поўным ходам. Гарадская бібліятэка горада Ашмяны шырока інфармуе выбаршчыкаў аб падзеі, якая мае адбыцца. 16 кастрычніка прайшла гутарка “Насустрач свайму будучаму”. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з новымі інфармацыйнымі матэрыяламі, якія змешчаны ў тэматычнай…