Свет Рождественской звезды

13 студзеня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны адбылася калядная сустрэча «Свет Рождественской звезды» з клірыкам храма Увасрэсення Хрыстова ў Ашмянах іерэем Сергіем Мігелем. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы і выкладчыкі Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа. Прысутныя пазнаёміліся з евангельскімі падзеямі і падрабязнасцямі Раства Ісуса Хрыста і паспрабавалі зразумець іх глыбокі багаслоўскі сэнс. Здзейснілі віртуальную вандроўку ў горад Віфліем. Даведаліся, якія тлумачэнні існуюць датычна Віфліемскай зоркі, а таксама, дзе цяпер захоўваюцца дары вешчуноў. Іерэй Сергій з задавальненнем адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемтва.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.