Дзень добрых спраў у бібліятэцы

5 студзеня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшло комплекснае мерапрыемства “Дзень добрых спраў у бібліятэцы”. Бібліятэкары падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Спешим делать добрые дела”, правялі ўрок дабрыні “Мае добрыя справы”. Дзецям спадабалася шкатулка “Добрых дел”, якая была напоўнена сардэчкамі-пажаданнямі добрых учынкаў: “Пакармі птушак”, “Патэлефануй бацькам”, “Усміхнісь”, “Дапамажы матулі” і г.д. Рабяты, якія самі даставалі пажаданні са шкатулкі, паабяцалі абавязкова зрабіць добрую справу. На мерапрыемства завітаў і Дзед Мароз з “Мяшком добрага настрою”. На працягу дня у бібліятэцы працавала “Книжкина больница”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.