Из добрых рук с любовью

2 снежня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў урок міласэрнасці «Из добрых рук с любовью», прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Прысутныя не толькі шмат разважалі на тэму дабра і міласэрнасці, але таксама дзяліліся сваімі перажываннямі. Падчас мерапрыемства бібліятэкары пастараліся зацвердзіць рабят у думцы, што аддаючы, ты атрымліваеш больш. З задавальненнем дзеці і дарослыя паглядзелі мультыплікацыйны фільм «Зімняя сказка». 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.