Даведачныя выданні ў дапамогу

30 лістапада ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшоў урок інфармацыйнай культуры «Даведачныя выданні ў дапамогу». Да мерапрыемства аформлена кніжная выстава «Вялікая літаратура для маленькіх». Бібліятэкары пачалі аповед з таго, што чалавек не можа захоўваць у памяціі ўсё: падзеі мінулага і сучаснасці, даты, лічбы, назвы, імёны. І калі патрэбен адказ на пытанне ці нейкая даведка, на дапамогу прыходзіць даведачная літаратура. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з даведачна-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, з разнастайнымі энцыклапедыямі і слоўнікамі, а таксама расказалі і паказалі, як карыстацца электронным каталогам. Цікавасць выклікалі і практычныя заняткі, на якіх выкарыстоўваліся даведачныя выданні.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.