Кніжны чэленд #ЛЕТАКНІГІ

Кніжны чэлендж #ЛЕТАКНІГІ праходзіць у гарадской бібліятэцы горада Ашмяны у перыяд з чэрвеня па верасень.   Кніжны чэлендж — гэта папулярны фармат спаборніцтва сярод чытачоў. Чытачы бяруць кнігі, аб’яднаныя пэўнай тэмай і кідаюць сабе выклік: “ці змагу я прачытаць гэтыя кнігі за адведзены час?! “ Па сутнасці —  гэта літаратурная гульня, у якой чытач сам падбірае кнігі. Для правядзення чэленджу не патрабуецца нічога, акрамя цікавай тэмы і кніг, і самае галоўнае – жадання чытаць. Такая форма работы ў бібліятэцы даспадобы як дзецям так і дарослым.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.