Летні бібліядворык

14 ліпеня было людна і цікава на бібліятэчнай пляцоўцы “Летні бібліядворык”, якая арганізавана пры гарадской бібліятэцы горада Ашмяны. Дарэчы, бібліядворык гасцінна запрашае ўсіх жадаючых кожны 2-гі і 4-ты чацвер месяца па адрасу вуліца Савецкая,1. Праца мабільнай бібліятэчнай пляцоўкі пад адкрытым небам — магчымасць для жыхароў райцэнтра пасядзець, пачытаць, адцягнуцца ад гарадской мітусні і кругазвароту праблем, выбраць кнігу сабе па гусце, праявіць свае веды і эрудыцыю. Адпачыць у бібліядворыку цікава як дрослым, так і моладзі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.