Зямлі вялікай галасы

12 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа быў падрыхтаваны і праведзены агляд літаратуры “Зямлі вялікай галасы”. Творы  знакамітых беларускіх класікаў не страцілі сваёй актуальнасці і зараз, яны нясуць заклікі да яднання народаў, сяброўства і братэрскага супрацоўніцтва. Бібліятэкары расказалі прысутным пра самыя вядомыя творы пісьменнікаў: п’есу “Паўлінка” і драму “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы, паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка” Якуба Коласа. Удзельнікі мерапрыемства выразна чыталі вершы і ўрыўкі з паэм, выкарыстоўваючы кнігі з выставы. Для прагляду прысутным быў прапанаваны дакументальны фільм “Янка Купала і Якуб Колас: два яблыкі на адной галінцы”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.