Метады самастойнай работы з кнігай

28 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі і правялі ўрок інфармацыйнай культуры “Метады самастойнай работы з кнігай”. Праца з падручнікамі і кнігамі, даведачнымі выданнямі — найважнейшы метад навучання, які ўключае шэраг прыёмаў самастойнай працы з друкаванымі крыніцамі: канспектаванне; складанне плана тэксту; тэзаванне; цытаванне; анатаванне; рэцэнзаванне; складанне даведкі і г. д. Прысутным прапанавалі прыняць удзел у практыкум-гульні, дзе  кожны ўдзельнік браў пялёстак рамонка з запісаным на ім вызначэннем аднаго з элементаў кнігі. Удзельнікі мерапрыемства  павінна былі назваць гэты элемент і ахарактарызаваць яго інфарматыўнасць.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.