Каб жыць, трэба памятаць

22 чэрвеня — Дзень прасякнуты болем, надзеяй, гераізмам. Менавіта ў гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала тысячы жыццяў, якая забрала блізкіх людзей, якая пакінула вечны след у нашых сэрцах і душах. Гэты дзень стаў не проста напамінам аб тым, што здарылася, а велізарнай часткай гісторыі, якая не дае забыцца. 22 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкігорада Ашмяны прапанавалі чытачам інфармацыйны дайджэст “Каб жыць, трэба памятаць”, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа. Бібліятэкары напомнілі прысутным аб тым, што Вялікая Айчынная вайна — гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. І памяць пра іх будзе жыць вечна.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.