Лета з кнігай

Лета — пара канікул і адпачынкаў, сонечных дзён і падарожжаў, радасці, весялосці і звонкага дзіцячага смеху. А для дзяцей самае галоўнае, што пачаліся доўгачаканыя канікулы. 15 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны запрасілі наведвальнікаў аздараўленчага лагера “ШИК”, які працуе пры ДУА “Гімназія №1”, на пазнавальна-літаратурную гадзіну “Лета з кнігай”. Менавіта летам гарадская бібліятэка становяцца не проста домам, дзе жывуць кнігі, але і адным з папулярных месцаў правядзення летняга вольнага часу. Мерапрыемства бібліятэкары пачалі з азнаямляльнай экскурсіі, затым прапанавалі прысутным агляд літаратуры для летнягя чытання і правялі невялікае міні-апытанне “Раскажы пра апошнюю прачытаную кнігу”. Дзеці знаёміліся з кніжным фондам бібліятэкі, гарталі часопісы, разгадвалі рэбусы і глядзелі мульфільмы. А для бібліятэкараў самае прыемнае, што чытачамі сталі сем чалавек, якім была падабрана літаратура, кожнаму – на яго густ.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.