Глыбокая агранка слова

8 чэрвеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прапанавалі карыстальнікам выкладку літаратуры на кніжнай паліцы «Глыбокая агранка слова», прымеркаваную да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага савецкага і беларускага пісьменніка Міхаіла Герчыка. Імя Міхаіла Герчыка добра вядома аматарам чытання паводле раманаў» «..Аддаеш назаўжды», «Здабыццё надзеі», «Вяртанне да сябе», аповесцях «Вецер ірве павуцінне», «Сонечны круг», «А чалавек іграе на трубе», «Час гаспадароў», «Аповесць пра залатую рыбку», зборнікам апавяданняў і нарысаў. Незвычайна папулярныя ў дзевяностыя гады мінулага стагоддзя, перакладзеныя на добры дзясятак замежных моў, якія выходзілі масавымі накладамі, яны і сёння з цікавасцю чытаюцца і перачытваюцца новымі пакаленнямі чытачоў. Літаратура, прадстаўленая на кніжнай паліцы, зацікавіла як дарослых, так і дзяцей.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.