1 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была падрыхтавана святочная праграма “Дзень аховы дзяцей – час добрых спраў”. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі карыстальнікам здзейсніць падарожжа па старонках кніг і пабываць у гасцях у любімых герояў. Была праведзена літаратурная гульня-віктарына «Путешествие в книжный город», якая складалася з некалькі тураў. Прысутныя паглядзелі відэапрэзентацію “Когда на планете хозяева дети”. На мерапрыемства былі запрошаны шматдзетныя сем’і, самымі актыўнымі стала сям’я Лаўрыновічаў Мікалая і Святланы.