30 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны экспанавана і пачала працаваць кніжная выстава “Без шкодных звычак жыць на свеце здорава!”, якая прымеркавана да рэспубліканскай антытытунёвай акцыі «Беларусь супраць тытуню”. Бібліятэкары знаёмяць чытачоў з прадстаўленымі на выставе выданнямі, расказваюць аб шкодзе тытуню і прапануюць падзяліліся сваім меркаваннем аб курэнні. Асаблівую ўвагу бібліятэкары надалі пытанню ўжывання жавальнага тытуню снюса сярод школьнікаў і падлеткаў. Супрацоўнікі бібліятэкі заклікалі ўсіх, хто курыць, кінуць цыгарэту і ўзяць кнігу альбо газету.