Ім наша памяць — лепшая ўзнагарода

27 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны ў рамках раённага бібліятэчнага конкурсу “Бібліятэка – тэрыторыя захапленняў” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Ім наша памяць – лепшая ўзнагарода”. Мерапрыемства атрымалася пашыранае, так як, акрамя членаў аматарскага аб’яднання, на ім прысутнічалі навучэнцы старэйшых класаў ДУА “Сярэдняя школа №2”. Тэма пасяджэнне была прысвечана Году гістарычнай памяці і 77- годдзю Вялікай Перамогі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прайшло ўжо шмат гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Няшмат засталося тых, хто, не шкадуючы сябе, крок за крокам, праз усе страты набліжаў Перамогу. Аліна Уладзіміраўна Пыжык расказала пра сваю маці Феню Васільеўну Парфяновіч, якая была адважнай разведчыцай і партызанкай спецатрада “Храбрацы”. Аліна Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з дарагімі сэрцу дакументамі, якія яна захоўвае. Цікава было паглядзець арыгінальныя фота ваеннага часу, пагартаць кнігу Мікалая Бабаеўскага “На земле  белорусской ”. Наталля Аляксандраўна Ванзонак ўспомніла сваё пасляваеннае дзяцінства, падзялілася блізкімі сэрцу ўспамінамі. Марыя Фамінічна Тамашэвіч і Ірына Падазок чыталі вершы на ваенную тэматыку. Дапоўніла мерапрыемства тэматычная выкладка літаратуры.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.