13 мая ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла інфармацыйна-прававая гульня “Я люблю страну, где есть право на имя и семью”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Ашмянскага раёна”. Падчас мерапрыемства размова ішла аб сям’і, сямейных традыцыях і каштоўнасцях, аб правах і абавязках членаў сям’і. Аліна Уладзіміраўна Пыжык расказалі моладзі аб сваёй вялікай сям’і, паказала фотаздымкі розных гадоў. Прысутныя з набору слоў складалі прыказкі, прымаўкі пра сям’ю, чыталі вершы, прыдумвалі правілы, якія дапамогуць сям’і быць дружнай і моцнай. Даведаліся аб парадку роднасных сувязяў: хто каму кім даводзіцца (дачка, брат, нявестка, сястра, залоўка). Бібліятэкары правялі гульню “Юрыдычная кансультацыя”, прапанаваўшы рашыць розныя жыццёвыя сітуацыі, кірыючыся нормамі дзейнічаючага заканадаўства.