Под чистым снегом Рождества

13 студзеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшлі калядныя чытанні “Под чистым снегом Рождества”, у якіх прыняў удзел благачынны цэркваў Ашмянскага раёна протаірэй Пётр Пятлёха. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы і ўрыўкі з твораў аб Растве, а гэтак жа даведаліся шмат новага і цікавага з гісторыі самога свята, пра традыцыі святкавання Калядаў. Прысутныя задавалі пытанні, на якіх айцец Пётр падрабязна адказваў. Дапоўніла мерапрыемства ілюстравана-кніжная выстава і літаратурная віктарына.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.