Свет паэзіі Максіма Багдановіча

10 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла літаратурная вечарына “Свет паэзіі Максіма Багдановіча”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння паэта.Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык … унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”: А. Лойка. Такімі словамі сучаснага беларускага паэта пачалося мерапрыемства. Максім Багдановіч — наш гонар і наш боль… Ён шмат зрабіў, але мог бы зрабіць яшчэ больш… Лёс адмерыў яму няпоўных 26 гадоў, адарваў ад роднай краіны на доўгі час у раннім дзяцінстве, але падараваў талент да пісьменства і магчымасць набыць сапраўдных сяброў на сапраўднай радзіме. Падчас вечарыны гучалі вершы паэта, прыемна было паслухаць меладычныя песні на словы Максіма Багдановіча ў выкананні легендарных “Песняроў”. Таксама прысутныя паглядзелі відэаролік “Малая Радзіма Максіма Багдановіча”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.