Ёлка наряжается — праздник начинается

7 снежня, напярэдадні Раства Хрыстова і Новага года, для карыстальнікаў гарадской  бібліятэцы г. Ашмяны  аформлена навагодняя кніжная выстава «Ёлка наряжается – праздник начинается». Новы год — адно з самых любімых святаў  не толькі дзяцей, але і дарослых. З іскрыстым белым снегам, зіготкімі рознакаляровымі цацкамі і мішурой і, самае галоўнае – з чаканнем дзіўнага чараўніцтва. Акунуцца ў свет цудаў, даведацца шмат цікавага аб з’яўленні Дзеда Мароза і Снягуркі, пра тое, як называлі ў даўніну зіму, аб паходжанні назваў зімовых месяцаў дапаможа кніжна-часопісная выстава. Чытачы бібліятэкі з задавальненнем падыходзяць да ўпрыгожанай па-навагодняму выставы, знаёмяцца з прадстаўленай літаратурай. І ў кожнага з’яўляецца на твары ўсмешка – хутка Каляды і Новы год. Дабаўляе настрою і прыгожая елачка ў бібліятэцы, маляўніча аформленыя папяровымі сняжынкамі  і іншымі “выразанкамі” вокны.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.