Жыві і дай жыць іншым

2 снежня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў вечар-дыскусія «Жыві і дай жыць іншым». Вядучая  вынесла на абмеркаванне наступныя пытанні: хто вінаваты і хто не вінаваты ў сваёй хваробе; ці неабходна тэставаць усё насельніцтва на ВІЧ ці не; ці могуць дзеці, хворыя СНІДам наведваць навучальныя ўстановы. У ходзе дыскусіі прысутныя выказвалі свае пункты гледжання на гэтыя праблемы. Практычная частка мерапрыемства ўключала ў сябе гульню «Ступень рызыкі», дзе гульцы ацэньвалі рызыкі заражэння ВІЧ-інфекцыяй пры розных формах жыццёвай актыўнасці і бытавых кантактах. Для замацавання атрыманай інфармацыі быў паказаны відэаролік » СНІД. Курэнне. Наркаманія.», у якім распавядаецца аб невылечнай хваробе, шляхах заражэння і прычынах, якія прыводзяць да захворвання.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.