Якая кніга патрэбна моладзі?

30 лістапада  ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў літаратурны форум “Якая кніга патрэбна моладзі?”. Падчас мерапрыемства абмеркоўвалася,  якія кнігі чытае сучасная моладзь, што памянялася ў літаратурных прыхільнасцях маладых людзей і якія кнігі са школьнай праграмы трэба перачытаць ў дарослым узросце. Бібліятэкары падрыхтавалі агляд літаратуры “Хіты чытацкіх прыхільнасцей”, а таксама прапанавалі буктрэйлер на твор вядомага беларускага пісьменніка Яўгена Хвалея “Прынцэса з тусоўкі”. Дапоўнілі мерапрыемства відэаролік “Что читает современная молодежь” і кніжная выстава “Моладзь у люстэрку часу”. А самым прыемным момантам было тое, што некаторыя з прысутных зацікавіліся кнігамі з літаратурнага агляду і пажадалі ўзяць на дом для чытання.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.