Мой выбар — не курыць!

23 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшла акцыя “Мой выбар – не курыць!”, прымеркаваная да  Сусветнага дня адмовы ад курэння, які пачаў адзначацца ў 1976 годзе. Гэты дзень з’явіўся дзякуючы амерыканскаму грамадству па барацьбе з ракам. На вялікі жаль, людзей, якія злоўжываюць тытунекурэннем  з кожным годам менш не становіцца. Але мода на здаровы лад жыцця ў вялікай колькасці насельніцтва ўсё ж прысутнічае і многія людзі, якія кураць, задумваюцца аб тым, што паліць цыгарэты – дрэнная звычка,  якую патрэбна выкрасліць са свайго жыцця. Падчас акцыі бібліятэкары прапаўновалі карыстальнікам памяткі “Не курите”, праводзілі прафілактычныя гутаркі каля кніжнай выставы “Брось сигарету! Возьми книгу или газету”. Дапоўніла мерапрыемства прэзентацыя “Курить или дольше жить?”

Ваш электронный адрес не будет опубликован.