Шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве

19 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Шлюб і сям’я ў сучасным грамадстве”. У кожнай сям’і свой рэцэпт шчасця і сваё бачанне таго, якімі павінны быць правільныя сямейныя адносіны. Аднак нельга аспрэчыць таго, што сям’я не можа існаваць без узаемнай павагі, узаемаразумення і гатоўнасці знаходзіць кампраміс. Навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №2 прынялі ўдзел у круглым стале “Адносіны ў сям’і”. Падчас круглага стала працавала кансультацыйная пляцоўка, дзе педагог-псіхолаг Ксенія Аляксандраўна Калініна адказвала на пытанні, праводзіла практычныя заняткі. Прысутныя мелі магчымасць прыняць удзел у сямейнай гульні “Школа сям’і”, атрымаць памятку для бацькоў і дзяцей, і адказаць на анкету аднаго пытання “Любімая кніга маёй сям’і”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.