Мастацкім словам пра Ашмяны

Паважаныя сябры! Прапануем для прагяду анлайн-рэкамендацыю “Мастацкім словам пра Ашмяны”, прысвечаную самабытным ашмянскім пісьменнікам і паэтам. А колькі таленавітых творцаў узрасціла Ашмяншчына! Аб сучасных пісьменніках нашай малой радзімы вядома не так многа, хаця яны жывуць побач сярод нас, упрыгожваюць наша жыццё паэтычным словам. У мітусні штодзённых клопаў яны не перастаюць захапляцца прыгажосцю роднай зямлі, бачаць тое, што для многіх з нас стала звыклым і незаўважным. Яны вучаць нас ганарыцца сваёй малой радзімай, вядуць нас да высновы, што таленты нараджаюцца, жывуць і ствараюць геніяльныя творы не толькі ў сталіцы, але і ў самых аддаленых куточках нашай любай Беларусі. Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі матэрыял, які ахапіў не ўсіх нашых творцаў мастацкага слова. Але, пры жаданні тых, хто захоча даведацца і прачытаць творы нашых ашмянскіх пісьменнікаў, мы шчыра запрашаем наведаць нашу бібліятэчную ўстанову. І, будзьце ўпэўнены – ніхто незадаволеным з бібліятэкі не выйдзе. Бібліятэкары падбяруць і прапануюць літаратуру кожнаму, на любы густ і настрой. Запрашаем УСІХ!

Мастацкім словам пра Ашмяны

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.