Субяседнік шчыры і цікавы

30 ліпеня супрацоўнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны падрыхтавалі тэматычную выкладку літаратуры “Субяседнік шчыры і цікавы”, прысвечаную 110-годдзю з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, вядомага беларускага паэта. Імя Анатоля Астрэйкі  добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. «Песню пра Нёман», што стала амаль народнай, спяваюць як выканаўцы старэйшага, так і маладога ўзросту. На «Прыгодах дзеда Міхеда» вырасла не адно пакаленне беларусаў. Карыстальнікі бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з мастацкімі творамі паэта і літаратузнаўчымі артыкуламі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.