Час обучения компьютерной грамотности

28 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Пагаворым па душах” на тэму “Час обучения компьютерной грамотности”. Бібліятэкары ўпэўнены, што такія мерапрыемствы дапамагаюць старэйшаму пакаленню адаптавацца ў новым інфармацыйным грамадстве. Веданне камп’ютара на сёння актуальна не толькі для моладзі, але і для людзей старэйшага і пажылога ўзросту. Часта так бывае, што сталыя людзі  пазбаўленыя натуральнага інфармацыйнага асяроддзя, а навыкі абыходжання з камп’ютарам даюць магчымасць віртуальных зносін паміж сабой. Доступ і разуменне медыя, крытычны падыход да кантэнту, здольнасць разумець схаваныя паведамленні, стварэнне медыяпаведамлення – гэтыя і іншыя практычныя навыкі атрымалі прысутныя.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.