Творца праўдзівага жыцця

23 ліпеня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшла гутарка «Творца праўдзівага жыцця», прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння амерыканскай пісьменніцы  Г. Бічэр-Стоу. Амерыканскую пісьменніцу Гарыет Бічэр-Стоу ўсе ведаюць, перш за ўсё, як аўтара рамана «Хаціна дзядзькі Тома».  У ходзе гутаркі прысутныя даведаюцца аб жыцці і творчасці амерыканскай пісьменніцы, яе грамадзянскай пазіцыі. Бібліятэкар расказала пра гісторыю напісання  кнігі «Хаціна дзядзькі Тома», у якім апісваюцца суровыя ўмовы, у якіх жылі заняволеныя афраамерыканцы. Да мерапрыемства падрыхтавана аднаіменная кніжная выстава, дзе прадстаўлены мастацкія творы аўтара і цікавыя фактаграфічныя матэрыялы.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.