Час збіраць… смецце

15 ліпеня бібліятэкары гарадской бібліятэкі горада Ашмяны прпанавалі карыстальнікам гутарку-папярэджванне “Час збіраць… смецце”. Смецце — праблема, з якой штодня сутыкаецца кожны з нас у горадзе, пасёлку, на вуліцы, у грамадскім транспарце, лесе. Усё новыя смеццевыя палігоны і стыхійныя звалкі з’яўляюцца з неверагоднай хуткасцю, нягледзячы на тое, што многія віды адходаў вельмі доўга раскладаюцца ці ўвогуле не раскладаюцца. Няўжо праз некалькі гадоў наша планета стане адной велізарнай звалкай? Гэта хвалюе ўсіх. Бясконцыя пытанні » Як быць?», «Чаму ў нас так шмат смецця?», «Адкуль яно бярэцца?”, “Як яно ўплывае на здароўе чалавека і ўсяго жывога?» былі прапанаваны падчас гутаркі на абмеркаванне. На кніжнай выставе “Людзі і смецце: хто каго?” можна было знайсці шмат цікавага матэрыялу на тэму гутаркі. Прысутныя паслухалі казку на новы лад аб рыбаку і рыбцы “Разве озеро свалка?”, і пазнаёміліся з прэзентацыяй “Откуда берется и куда девается мусор?”. Супрацоўнікі бібліятэкі расказалі аб тым, дзе можна выкарыстоўваць другасную сыравіну. Напрыклад,  рабочым матэрыялам, неабходны для пляцення  папяровай лазы, з’яўляецца макулатура, з выкарыстаных пластыкавых бутылак можна зрабіць розныя прыгожыя і карысныя падзелкі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.