Купалаўскі дзень у бібліятэцы

7 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны ўвазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі прадстаўлена кніжная выстава “Гаворыць сэрца роднай мовай”, прымеркаваная да 139-ай гадавіны з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Янкі Купалы. Творчасць Купалы – летапіс жыцця беларускага народа, адбітак яго нацыянальнага характару і светаразумення. Чытачы бібліятэкі могуць пазнаёміцца з мастацкімі творамі Янкі Купалы, літаратуразнаўчымі матэрыяламі аб пісьменніку, артыкуламі з перыядычных выданняў. Дапоўніць кніжную выставу прэзентацыя “Свята Іван Купала”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.