Летняя чытальная зала

1 ліпеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прадоўжана работа летняй чытальнай залы. Усё лета ў першы і трэці чацвер месяца ў гарадской бібліятэцы працуе чытальная залы пад адкрытым небам. Дзеці з задавальненнем гулялі ў настольныя і рухомыя гульні на свежым паветры, каталіся на самакатах, дарослыя гарталі любімыя часопісы і кнігі. На гэты раз бібліятэкары правялі з прысутнымі інфармацыйную гадзіну “Правілы паводзін на канікулах”. Дарослыя таксама былі рады таму, што бібліятэкі арганізавалі такую форму працы: чытальная зала на вуліцы-гэта вельмі зручна. Дзеці знаходзяцца на свежым паветры, пад наглядам, маюць зносіны адзін з адным.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.