Моладзь — наша будучыня

Дзень моладзі — нацыянальнае свята маладых людзей, якое адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь штогод летам, 27 чэрвеня. У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны  экспанавана кніжна-ілюстрацыйная выстава для моладзі «Моладзь — наша будучыня» і праведзена гутарка каля выставы “Моладзь у люстэрку часу”. Наведвальнікам  прадстаўлена класічная і сучасная літаратура, найбольш запатрабаваная маладым пакаленнем. Сучасны свет надзвычай актыўна і імкліва мяняецца. Перамены адбываюцца і ў людзях, У першую чаргу — у маладых людзях. Падчас гутаркі былі абмеркаваны самыя праблемныя пытанні, з якімі сутыкаецца моладзь у нашы дні, такія як выбар прафесіі, выбар навучальнай установы, грамадзянская пазіцыя і г. д.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.