Ішла вайна народная

18 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны экспанавана кніжная выстава “Вайна праз сэрцы пакаленняў”, прымеркаваная да  Дня памяці і смутку   з пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 г. г.. На выставе прадстаўлена лепшая гісторыка-дакументальная, мемуарная, даведачная літаратура пра пачатак Вялікай вайны, пра сілу духа і подзвігі нашых салдат. Зацікавіла чытачоў рарытэтнае выданне Сяргея Смірнова “Брэсцкая крэпасць”. Мала таго, што кніга мае даволі салідны ўзрост – 57 гадоў, дык на ёй прысутнічае аўтограф з пажаданнямі самога аўтара.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.