Свята Дзяцінства на планеце Зямля

1 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшло свята “Краіна Дзяцінства на планеце Зямля”, прымеркаванае да Сусветнага дня абароны дзяцей. Дзень абароны дзяцей нагадвае ўсім людзям, што трэба памятаць аб правах кожнага дзіцяці і, вядома, іх не парушаць. Свята, прысвечанае дзецям, прыходзіць да нас у першы дзень лета, калі шумяць зялёныя лясы, спяваюць на ўсе лады птушкі, ярка свеціць сонца ў велізарным блакітным небе, расцвітаюць летнія кветкі, весела кружацца над імі чмялі і пчолы. На мерапрыемствы прысутнічалі дзеці з дамоў сямейнага тыпу, а таксама навучэнцы школ райцэнтра.  Прыгожыя песні пра нашу Беларусь у выкананні Аляксандры Якубель аздобілі мерапрыемствы і стварылі ў прысутных цудоўны настрой.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.