Роднай мовы жывыя словы

12 мая  ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў турнір чытачоў, знаўцаў роднай мовы і людзей, якія любяць і паважаюць  беларускую мову “Роднай мовы жывыя словы”.  Роднае слова –люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова -наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Удзельнікі мерапрыемства самі выбіралі творы беларускіх пісьменнікаў, зачытвалі іх і  абмяркоўвалі прачытанае. На першым месцы сярод паэтаў быў выбраны Рыгор Барадулін і яго верш “Трэба дома бываць часцей”, да спадобы чытачоў таксама творы Францішка Багушэвіча, Івана Шамякіна, сярод дзяцей запатрабаваны Анатоль Ззкаў і Уладзімір Ліпскі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.