Наркотыкам няма месца ў жыцці

На працягу года ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны для ўсіх катэгорый карыстальнікаў працуе выстава-папярэджванне «Наркотыкам няма месца ў жыцці». 21 снежня супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі  чытачам пазнаёміцца з прадстаўленымі выданнямі на кніжнай выставе, якія асвятляюць негатыўныя наступствы наркаманіі для здароўя. Таксама шырока прадстаўлена інфармацыя аб прафілактыцы злоўжывання наркатычных рэчываў. Перыядычна кніжная выстава папаўняецца новымі дакументамі і часта выкарыстоўваецца як інфармацыйны дадатак да мерапрыемстваў.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.