Роднаму краю прызнаюся ў любові

20 лістапада, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам: мастацкая літаратура пра малую Радзіму”, карыстальнікі гарадской бібліятэкі горада Ашмяны былі запрошаны ў літаратурную гасцёўню “Роднаму краю прызнаюся ў любові”. Мерапрыемства прысвечана творчасці мясцовых пісьменнікаў. Людзі пішуць вершы і празаічныя творы па розных прычынах: ці то натхняе прырода, альбо чалавек шукае сваё месца ў гэтым свеце і разважае аб прыродзе душы, аб лёсе, аб нялёгкай долі чалавека, нехта піша пра каханне ці пра адзіноту. Самае галоўнае, што добры мастацкі твор кранае кожнага з нас. Падчас мерапрыемства прысутныя чыталі творы Пятра Шаколы, Эдуарда Сяргея, Тэрэзы Адашкевіч, Францішка Багушэвіча Дапоўніла

мерапрыемства кніжная выстава “Літаратурная Ашмяншчына”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.