У гарадскую бібліятэку — усёй сям’ёй

14 лістапада ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «У гарадскую бібліятэку ўсёй сям’ёй». У гэты Дзень усіх наведвальнікаў бібліятэкі, вялікіх і маленькіх, чакала шмат цікавага: экскурсія па бібліятэцы, знаёмства з новымі кнігамі, літаратурныя віктарыны. Дзеці з задавальненнем гулялі ў настольныя гульні, адгадвалі загадкі, гарталі дзіцячыя кнігі і маляўнічыя часопісы. Бібліятэкары з бацькамі правялі гутарку пра карысць чытання ў коле сям’і, аб тым, што чытаць дзецям і падлеткам. Кожны жадаючы змог папоўніць любімай кнігай выставу-рэйтынг “Кніжная сімпатыя”. У завяршэнне мерапрыемства адбыўся сумесны прагляд электроннай прэзентацыі аб праведзеных мерапрыемствах у бібліятэцы.

 

Ваш электронный адрес не будет опубликован.