Творы, якія выхавалі не адно пакаленне

12 лістапада прадстаўляем вашай увазе кніжную выставу  “Творы, якія выхавалі не адно пакаленне”, прысвечаную  100-годдзя з дня нараджэння  славутага беларускага пісьменніка Андрэя Макаёнка. Андрэй Ягоравіч Макаёнак — беларускі савецкі драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік Беларускай ССР (1977). На экспазіцыі прапануюцца  матэрыялы па творчасці, біяграфія пісьменніка, артыкулы з перыядычных выданняў, а таксама знакамітыя п’есы аўтара. Запрашаем наведаць выставу на абанеменце гарадской бібліятэкі горада Ашмяны.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.