Восеньскія канікулы — у бібліятэцы!

Восеньскія канікулы – гэта злёгку запозненае лета, так нам усім, і дарослым і дзецям, хочацца ў гэта верыць. За вокнамі свеціць сонейка, яшчэ цёплае надвор’е, якое так і вабіць выбегчы на вуліцу. Але, як гаворыцца, трэба сумяшчаць прыемнае з карысным. Падчас восеньскіх канікул  3 лістапада гарадская бібліятэка горада Ашмяны запрасіла юных чытачоў прыняць удзел у інфармацыйна-пазнавальнай праграме “У кніг не бывае канікул!” Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з выставамі, навінкамі літаратуры. Затым рабяты адгадвалі загадкі на літаратурныя тэмы, адказвалі на пытанні віктарыны “У гасцях у казкі”. Спадабалася ўдзельнікам мерапрыемства  і кніжная выстава “Вялікая літаратура для маленькіх”. Таксама цікавасць выклікаў відэаролік “Францыск Скарына. Чалавек свету”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.