Францыск Скарына — вучоны і асветнік, першадрукар

22 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны была экспанавана кніжная выстава «Францыск Скарына – вучоны і асветнік, першадрукар», прымеркаваная да 530-годдзя з дня нараджэння беларускага першадрукара, асветніка, вучонага. На выставе прадстаўлены факсімільная кніжная спадчына Скарыны, літаратура аб развіцці беларускага кнігадрукавання, біяграфія Ф. Скарыны, а таксама артыкулы з перыёдыкі і выданні на электронных носьбітах. Карыстальнікам бібліятэкі прапанавалі паглядзець дакументальны фільм “Франциск Скорина” аб знакавых падзеях і месцах жыцця, этапах і выніках асветніцкай дзейнасці Скарыны

Ваш электронный адрес не будет опубликован.