Душу лечыць дабрыня

Дзень Маці — адзін з самых светлых і добрых дней кастрычніка. У гарадской бібліятэцы горада Ашмяны 12 кастрычніка чытачам была прапанавана  гутарка “Душу лечыць дабрыня”, прысвечаныя гэтаму святу. У ходзе мерапрыемства адбыўся паказ відэароліка «Прытча пра маму», праведзена гучнае чытанне з наступным абмеркаваннем апавядання Валянціны Асеевай «Бабка». Усе разам віншавалі сваіх любых матуль, бабуль, дарылі ім кветкі і цёплыя словы. Прыемным дапаўненнем мерапрыемства стала выстава малюнкаў “Я люблю маму !” і кніжная выстава “Усё пачынаецца з мамы”.

           

Ваш электронный адрес не будет опубликован.