Ашмяншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны

5 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень інфармацыі “Ашмяншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Ашмяншчына  — зямля з багатым гістарычным мінулым. Кожнае новае пакаленне нашых землякоў адкрывае для сябе зноўку сваю малую радзіму. Важным з’яўляецца вывучэнне трагічных старонак гісторыі Ашмяншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Шмат часу прайшло з моманту заканчэння вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі гэтай страшэннай трагедыі нашага народа. Але людзі не забыліся пра вайну, у кожнай сям’і ўспамінаюць усіх тых, хто абараніў нашу Радзіму. Бібліятэкары прапанавалі карыстальнікам пазнаёміцца з выставай-інсталяцыяй “Вялікая вайна праз сэрцы пакаленняў”, дзе былі прадстаўлены сапраўдныя артэфакты: раённая газета “Красная звезда” за 10 мая 1945 года, вайсковая каска, палявая сумка-планшэт і кавал металічнага дроту. Краязнаўчая гадзіна “Пусть помнят потомки” узгадала прысутным аб ветэранах Ашмяншчыны. Дапоўніла мерапрыемства электронная прэзентацыя “Пусть помнят живые, пусть знают потомки”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.