Дзень павагі і дабра

У восеньскім календары ёсць незвычайная дата, калі сэрца перапаўняецца пачуццём глыбокай удзячнасці, калі хочацца казаць словы падзякі, быць асабліва абачлівымі і ўважлівымі да людзей – Міжнародны Дзень сталых людзей. У гэтае свята супрацоўнікі гарадской бібліятэкі г. Ашмяны далучыліся да віншаванняў і правялі для  сваіх чытачоў «залатога» ўзросту акцыю-віншаванне “Дзень дабра і павагі”. Штогод з 1 кастрычніка 1992 года ў нашай краіне адзначаюць гэтае цудоўнае свята, таму што любая сям’я трымаецца на любові і памяці да старэйшага пакалення.  З самай раніцы 1 кастрычніка бібліятэкары віншавалі пажылых людзей, уручылі ім сувеніры і невялікія падарункі, жадалі здароўя і доўгіх гадоў жыцця.

Начало формы

Ваш электронный адрес не будет опубликован.