Святло роднай прыроды

28 верасня бібліятэкары запрасілі чытачоў гарадской бібліятэкі горада Ашмяны здзейсніць віртуальную вандроўку па старонках часопіса “Родная прырода”. Цудоўнае надвор’е дазволіла выйсці на свежае паветра і там правесці мерапрыемства. Было прыемна прайсціся па ваколіцах Ашмяншчыны і сумясціць задавальненне з практычнымі заданнямі з часопіса. Усё можа родная зямля: накарміць хлебам, напаіць, здзівіць сваёй прыгажосцю. Вось толькі абараніць сябе не можа. Таму абарона роднай зямлі — гэта наш абавязак! “Родная прырода” – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс аб прыродзе роднага краю. На яго старонках — самая разнастайная інфармацыя па прыродаахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, актуальных праблемах стану навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. У чытачоў часопіса «Родная прырода» сапраўды ёсць шмат роднаснага: любоў да прыроды, імкненне спазнаць яе таямніцы, абараніць. А галоўнае крэда часопіса — быць цікавым і максімальна карысным. Многія чытачы парадніліся з ім, стаўшы пастаяннымі аўтарамі, дарадцамі. А самае галоўнае — радуе няўхільная  цікавасць да выдання карыстальнікаў бібліятэкі.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.