З днём ведаў!

1 верасня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень адчыненых дзвярэй “Дзень ведаў святкуем разам з намі”. Дзень ведаў з’яўляецца важным святам у жыцці кожнага школьніа. Усе школы ў гэты дзень гасцінна расчынілі свае дзверы ў чаканні вучняў. Але 1 верасня – гэта свята і для бібліятэк таксама. Бібліятэкары павіншавалі прысутных з пачаткам навучальнага года, прапанавалі ім прагляд літаратуры “З днём ведаў і са святам беларускага пісьменства”. Дзеці чыталі услых, паглядзелі відэаролік аб кнізе і бібліятэцы. Праграма дня адчыненых дзвярэй атрымалася цікавай і пазнавальнай.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.