Мама, тата, я — чытаючая сям’я

28 жніўня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны прайшоў дзень сямейнага чытання «Мама, тата, я – чытаючая сям’я». Сямейнае чытанне – гэта пе проста спосаб атрымаць пэўную інфармацыю, але і важны спосаб зносін і выхавання. Сумеснае чытанне збліжае дарослых і дзяцей. Падчас мерапрыемстваў у гэты дзень у гарадской бібліятэцы было шматлюдна і цікава як дарослым так і дзецям. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Усё пачынаецца з сясм’і” і прапанавалі прысутным агляд літаратуры “Шчасце быць разам”. Дарослыя прынялі ўдзел у апытанні “Любімая кніга майго дзяцінства” і ў акцыі “Раскажы мне, мама, казку”.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.