Герой Элады з Балванішак

19 жніўня ў гарадской бібліятэцы горада Ашмяны карыстальнікам бібліятэкі прапанаваны калейдаскоп гістарычных фактаў “Герой Элады з Балванішак”. Мерапрыемства прымеркавана да 180-годдзя з дня нараджэння знакамітага зямляка, удзельніка паўстання 1836 -1840гг. у Беларусі, Польшы, Літве Зыгмунда Мінейкі, які нарадзіўся ў 1840 годзе ў вёсцы Зялёны бор  Ашмянскага раёна. У гонар Зыгмунда Мінейкі ў горадзе Ашмяны названа вуліца і чытачам было цікава даведацца пра жыццё і таленты гэтага неардынарнага чалавека. Не ўсе,пэўна, ведаюць, што ў сярэдняй школе №3 г. Ашмяны працуе музей у якім можна падрабязней пазнаёміцца з жыццём і дзейнасцю нашага земляка. Да ўвагі карыстальнікаў была экспанавана тэматычная паліца, дзе прадстаўлены матэрыялы пра З. Мінейку.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.