Ідзём на выбары ўпершыню

7 жніўня ў гарадской бібліятэцы г. Ашмяны прайшла інфармацыйная гадзіна “Ідзём на выбары ўпершыню”. 9 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь адбудзецца важная палітычная падзея —  выбары Прэзідэнта. Менавіта на выбарах  сутыкаюцца палітычныя і эканамічныя інтарэсы  асоб і розных груп. І вельмі важна, каб як мага больш людзей разумела сутнасць гэтага палітычнага працэсу і сваё месца ў ім, удзельнічалі ў выбарах свядома, дамагаючыся абрання годных. Супрацоўнікі бібліятэкі знаёмяць маладых людзей з кандыдатамі, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. “Куток выбаршчыка” дапамае зарыентававацца і знайсці адказы ў прадстаўленых выданнях.

Ваш электронный адрес не будет опубликован.