Каб не маўчала душа…

Паважаныя чытачы! Прапануем да Вашай увагі відэаагляд сучаснай беларускай паэзіі «Каб не маўчала душа…». Сучасная беларуская паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыу на яе развiцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна ўзрасла цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя больш настойлiва, чым  iншыя віды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення беларуская паэзiя ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мiнулае i будучае — вось тая праблематыка, што знаходзiцца ў аснове творчасцi паэтаў. Лiрычны герой сучаснай паэзii — гэта яркая iндывiдуальнасць, гэта i канкрэтны чалавек i у той жа час —  абагульнены вобраз, створаны гiсторыяй, памяццю. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў. Рыхтуючы гэты вілэаагдяд літаратуры, супрацоўнікі гарадской бібліятэкі ставілі перад сабой мэту звярнуць увагу менавіта на паэзію. Не заўсёды добрыя паэтычныя творы знаходзяць свайго чытача, таму што, каб зразумець паэзію, трэба прыкласці пэўныя намаганні, абудзіць свае пачуцці. Упэўнены, што прадстаўленыя аўтары і іх творы абавязкова знойдуць свайго ўдзячнага чытача. Бібліятэкры будуць рады Вас бачыць ў гарадской бібліятэцы, прапануюць, параяць, дапамогуць выбраць кнігу і Вы, не сумняваемся, без кнігі ад нас не пойдзеце. Прыемнага ўсім чытання!

01 сучасная беларуская паэзія глядзець тут

Ваш электронный адрес не будет опубликован.