Паважаныя сябры! Прапануем вам для чытання агляд літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Многія з іх добра знаёмы шырокаму колу чытачоў, а некаторыя – будуць для вас прыемным адкрыццём. Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучымі сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавяданне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў, эсе. Беларускія пісьменнікі па-філасофску ацэньваюць грамадска-сацыяльныя працэсы сённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюцца шырыня ахопу падзей, гуманістычны пафас, імкненне аўтараў даць праўдзівую ацэнку таму, што робіцца сёння на Зямлі. Прыемнага прагляду!
сучасная беларуская проза глядзець